Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // АДНО АКНО // Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Агульная інфармацыя аб службе «Адно акно»

Асноўнай мэтай службы "адно акно" Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта з'яўляецца забеспячэнне ў адным месцы прыёму заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і выдачы адміністрацыйных рашэнняў па іх. 


АСНОЎНЫЯ ЗАДАЧЫ СЛУЖБЫ «Адно акно»:

• забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу "адно акно" пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

• стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

• аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

• выдача адміністрацыйных рашэнняў.

Служба "адно акно" ажыццяўляе прыём заяў зацікаўленых асоб па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур згодна:

• пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200;

• адзінаму пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548.

Адрас службы "адно акно"

г.Драгічын, вул.Леніна, д.151,

1 паверх

Тэл.(801644)71310

 

Рэжым працы службы "адно акно"

Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца:

8.00-13.00, 14.00 - 17.00

серада:

8.00 - 20.00

 

Выхадныя: субота, нядзеля

 

Спецыялістамі службы ажыццяўляецца прыём грамадзян па суботах, па папярэднім запісе ў працоўныя дні (пан.-пт.) па тэл. 80164471310

 

Службовыя асобы, якія працуюць у службе "адно акно"

Краўчук Алена Андрэеўна - начальнік службы

Ярмоцык Наталля Леанідаўна - інспектар службы

Міхнюк Ганна Уладзіміраўна - інспектар службы

 

Службовая асоба, якая ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы "адно акно"

Тынкавіч Аляксандр Мікалаевіч, кіраўнік спраў Драгічынскага райвыканкама

Тэл.8(01644)71343

 Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур   142  
 Электронны адрас службы:   odno-okno@drogichin.brest.by   



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі