Чарговы раз арганізатары сабралі больш за 350 удзельнікаў. Каманды Брэсцкага, Кобрынскага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пружанскага, Маларыцкага, Столінскага, Баранавіцкага раёнаў, г. Пінска, г. Мінска, многіх устаноў адукацыі г. Брэста. спаборнічалі на дыстанцыях рознага ўзроўню складанасці і ў розных узроставых групах.
Навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах ДУА "Драгічынскі РЦДАДіМ" "Юны турыст", "Турыстычны", "Спартыўнае арыентаванне" (кір. Абрамовіч А.У.), "Юны турыст" (кір. Гарасцюк Г.Г.) прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах , па традыцыі паказаўшы дастойны вынік!
Віншуем нашых прызёраў другога тура:
ІІІ месца – Юскавец Вікторыя (на дыстанцыі Д5)
ІІ месца – Замкавец Арцём (у групе м-12)
III месца - Феранец Павел (у групе м-12)

