Валанцёры кружка «Доброе сердце» - актывісты аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ГУ «Драгічынскі ТЦСАН» у перадпразднічныя дні Міжнароднага жаночага дня арганізавалі віншавальную акцыю «Нас Вас поздравляем!»
Усе ўдзельнікі нашага аддзялення падрыхтавалі сувеніры, салодкія падарункі для пажылых інвалідаў, адзінока пражываючых жанчын.
З цёплымі пажаданнямі здароўя, шчасця і даўгалецця валанцёры адзначылі Жук Ніну Мікалаеўну 1941 года нараджэння, Колечко Вольгу Аляксееўну 1938 года нараджэння, Ісачанку Жанну Іванаўну, якая будзе адзначаць свой Дзень нараджэння 8 сакавіка.
Напярэдадні вясенняга свята хочацца выказаць асабістую падзяку жанчынам - валанцёрам нашага аддзялення за падтрымку, увагу, аказанне дапамогі тым людзям, якія па сваіх магчымасцях не могуць прыйсці да нас у аддзяленне, удзельнічаць у мерапрыемствах.