Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Беларускія аграрыі накапалі больш за 2,4 млн тон цукровых буракоў

07/10/2026 14:37

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле аператыўных даных, цукровыя буракі ўбраны з 48% плошчаў, накапана 2432 тыс. т караняплода сярэдняй ураджайнасцю 466 ц/га. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У разрэзе абласцей накапана цукровых буракоў: Мінская - 927 тыс. т, Гродзенская - 849 тыс. т, Брэсцкая - 403 тыс. т, Магілёўская - 224 тыс. т, Віцебская - 20 тыс. т, Гомельская - 9 тыс. т.

У сельскагаспадарчых арганізацыях і сялянска-фермерскіх гаспадарках намалочана збожжавых з улікам рапсу і кукурузы 9615 тыс. т. У разрэзе абласцей: Мінская - 2545 тыс. т, Гродзенская - 1892 тыс. т, Брэсцкая - 1781 тыс. т, Магілёўская - 1244 тыс. т, Магілёўская - 1158 тыс. т., Віцебская - 995 тыс. т.

Заарана пад сяўбу азімых збожжавых 1517 тыс. га, што складае 101% ад плана 1500 тыс. га. Азімых збожжавых на зерне пасеяна ўсімі рэгіёнамі краіны на плошчы 1391 тыс. га - 93% ад плана.

Нарыхтавана сена - 619 тыс. т (86% ад плана), сенажу - 12 843 тыс. т (90%), сіласу - 13 153 тыс. т (64%), травяных кармоў - 7506 тыс. т кармавых адзінак (74%).

Кукуруза на сілас убрана з 66% плошчаў. Нарыхтавана льнотрасты 161 тыс. т.

Бульбы накапана 503 тыс. т сярэдняй ураджайнасцю 328 ц/га, што на 9 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык. У разрэзе абласцей: Мінская - 129 тыс. т, Магілёўская - 128 тыс. т, Брэсцкая - 101 тыс. т, Гомельская - 55 тыс. т, Гродзенская - 54 тыс. т, Віцебская - 36 тыс. т.

Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 86 тыс. т ураджайнасцю 322 ц/га, што на 23 ц/га вышэй за мінулагодні паказчык.-0-

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі