У Брэсцкім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя падведзены вынікі абласнога конкурсу дзяржаўнага прафілактычнага праекта "Здаровы горад (пасёлак) Брэстчыны!", які праходзіў у Брэсцкай вобласці ў 2023 годзе.
Пераможцаў вызначала журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі абласнога ЦГЭіГЗ, упраўленняў аблвыканкама, абласнога аб'яднання прафсаюзаў і абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «БРСМ».
Былі разгледжаны матэрыялы аб праведзеных мерапрыемствах на 25 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінках Брэсцкай вобласці ў рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекту. Пераможцы вызначаліся ў некалькіх намінацыях.
У намінацыі "Лепшы дзяржаўны прафілактычны праект "Здаровы горад" сярод гарадоў абласнога ўзроўню" перамог праект "Брэст - здаровы горад".
У намінацыі "Лепшы дзяржаўны прафілактычны праект "Здаровы горад" сярод гарадоў раённага ўзроўню" выдзелены тры праекты: "Івацэвічы - здаровы горад", "Пружаны - здаровы горад" і "Драгічын - здаровы горад".
Званне "Лепшы дзяржаўны прафілактычны праект "Здаровы пасёлак" прысуджана праекту "Рэчыца - здаровы пасёлак".
Пераможца намінацыі "Лепшы дзяржаўны прафілактычны праект "Здаровы аграгарадок" - праект "Чарнаўчыцкі сельскі Савет - тэрыторыя здароўя" (Брэсцкі раён).
Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі Брэсцкага аблвыканкама і сувенірамі.
«У рамках праекта праведзена сапраўды дастаткова маштабная праца, – распавёў намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Нярэд. - Праведзены мерапрыемствы па паляпшэнню інфраструктурнага планавання горада, развіццю безбар'ернага асяроддзя, забеспячэнню насельніцтва здаровым харчаваннем, укараненню здароўезберагальных тэхналогій ва ўстановах адукацыі. Вялікі комплекс мерапрыемстваў быў накіраваны на паляпшэнне ўмоў працы на працоўных месцах, забеспячэнне эфектыўнай рэалізацыі антытытунёвага заканадаўства, павышэнне інфармаванасці аб здаровым ладзе жыцця, падтрымку інстытута сям'і, сацыяльную адаптацыю інвалідаў».
Паводле слоў спецыялістаў цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, значнае месца ў рамках рэалізацыі праекта было адведзена інфармацыйна-адукацыйным, культурным, спартыўна-масавым, фізкультурна-спартыўным і турыстычным мерапрыемствам, актыўна ўкараняліся практыкі па здароўезберажэнню.
«Вельмі прыемна і годна быць у ліку лепшых. Паспяховая рэалізацыя праекта "Драгічын - здаровы горад" - гэта заслуга ўсіх яго ўдзельнікаў. Цэлы год кожны рабіў усё, што было ў яго сілах, каб мы разам выканалі задачу на максімальную адзнаку, - адзначыў галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Максім Фаціеў. - Мы - гэта ўстановы аховы здароўя, адукацыі, спорту і турызму, культуры, сацыяльнага абслугоўвання, прадпрыемствы розных форм уласнасці, арганізацыі, РАНС, РАУС, грамадскія і рэлігійныя арганізацыі, жыхары горада. Дарэчы, гэта не адзіная ўзнагарода мінулага гады. У снежні па выніках абласнога конкурсу на лепшую ініцыятыву ў рамках дзяржаўнага прафілактычнага праекта "Здаровыя гарады і пасёлкі" ў намінацыі "Маладзёжная аўдыторыя" II месца заняла дзяржаўная ўстанова адукацыі "Гімназія г. Драгічына" (валанцёрскі атрад роўнага навучання "Пульс"), а ў намінацыі «Працаздольнае насельніцтва» заахвочвальнае месца заняла прафсаюзная арганізацыя нашай установы.
