Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Пінская міжраённая інспекцыя даводзіць інфармацыю аматарам палявання і рыбалкі на сакавік месяц!

28/02/2024 09:50

 Дазволена паляванне:


на кабана;

бабра выдру;

з 9 сакавіка на гуся белалобага, гуся-гуменніка, гуся шэрага, казарку канадскую, баклана, голуба шызага, чаплю шэрую, чаплю белую вялікую, самцоў крыжанкі, свіязі, гогаля, шыраканоскі, чарнеці чубатую, чырка-трэску шэрай (у светлы час сутак акрамя перыяду з 12 да 18 гадзін);

з 16 сакавіка на самцоў слонка на цязе (з 18 да 22 гадзін);

на ваўка, шакала, лісіцу, янотападобны сабаку, варону шэрую, сароку (пры любым законным знаходжанні ў паляўнічых угоддзях у мэтах палявання).

Забаронена лоўля сома звычайнага, а таксама аматарская і прамысловая лоўля ўсіх відаў рыбы на зімавальных ямах.

З 1 сакавіка забаронена лоўля шчупака звычайнага ў рыбалоўных угоддзях у Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях і прадоўжыцца па 15 красавіка. У Віцебскай вобласці гэта забарона ўступае ў сілу з 9 сакавіка і прадоўжыцца па 23 красавіка.

З 20 сакавіка ў рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей дазваляецца аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем адной вуды з адным кручком або адным спінінгам, аснашчаным адной штучнай прынадай, якая мае не больш як дзве адзінарныя, або двайныя, або трайныя гаплікі, у светлы час сутак без заходу альбо з лёду, са штучных збудаванняў, у адносінах да якіх не ўстаноўлены абмежаванні і забароны, а таксама забараняецца выкарыстанне маламерных суднаў.

Пінская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету, нагадвае грамадзянам - не будзьце абыякавымі да знішчэння багаццяў нашай краіны! Калі Вы сталі сведкам парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, паведаміце нам па тэлефоне 8-0165-62-92-12, дайце відэаматэрыял на Viber, WhatsApp, Telegram па нумары +375-29-5441613, а таксама электроннай пошце: pinsk_mri@gosinspekciya. by.

Ваш званок дапаможа выратаваць жыццё дзікім жывёлам, захаваць лясы і прадухіліць негатыўныя для прыроды ўздзеяння!

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі