14 лютага 2024 года спецыялісты ДУ "Драгічынскі ТЦСАН" правялі семінар-вучобу "Парадак аказання дапамогі пацярпелым ад дамашняга насілля і абарона іх правоў" з участковымі інспектарамі і асабовым складам Драгічынскага РАУС.
Асноўны акцэнт быў пастаўлены на інфармаванне пацярпелых ад дамашняга насілля аб магчымасці атрымання сацыяльнай, псіхалагічнай і іншай дапамогі, афармленне згоды аб перадачы інфармацыі аб дамашнім насіллі ў ДУ "Драгічынскі ТЦСАН".
Перад прысутнымі выступілі загадчык аддзялення комплекснай падтрымкі ў крызіснай сітуацыі і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ДУ "Драгічынскі ТЦСАН" Ірына Мікалаеўна Дзячок і псіхолаг ДУ "Драгічынскі ТЦСАН" Таццяна Міхайлаўна Шчэрба.
Таццяна Міхайлаўна падрабязна спынілася на сацыяльных паслугах, якія аказваюцца пацярпелым у ТЦСАН, карэктнасці запаўнення згоды аб перадачы інфармацыі аб хатнім гвалце.
Ірына Мікалаеўна расказала, што ў Драгічынскім раёне працуе «крызісны» пакой. Гэта спецыяльна абсталяванае памяшканне з усімі ўмовамі для часовага пражывання пацярпелых ад дамашняга насілля. Размясціцца там можна людзям старэйшыя за 18 гадоў і сем'ям з дзецьмі, незалежна ад месца рэгістрацыі. Інфармацыя аб чалавеку, які карыстаецца гэтай паслугай, канфідэнцыйная.
У цэлым было абмеркавана шмат пытанняў, звязаных з выяўленнем дамашняга насілля і аказаннем дапамогі пацярпелым. Супрацоўнікам Драгічынскага РАУС перададзены ўлёткі «Алгарытм узаемадзеяння супрацоўнікаў Драгічынскага РАУС і спецыялістаў ДУ «Драгічынскі ТЦСАН» пры аказанні дапамогі пацярпелым ад хатняга гвалту» для службовага карыстання.