Азарыцкі лагер смерці быў створаны ў сакавіку 1944 года. Часткі вермахта разумелі, што стрымаць наступ Чырвонай арміі будзе цяжка. Таму салдат адвялі на захад, а ў балоты загналі мясцовае насельніцтва - старых, жанчын і дзяцей, каб стварыць жывы шчыт. Тут упершыню прымянілі бактэрыялагічную зброю - сыпны тыф. Па разліках фашыстаў, шчыт з заражаных людзей павінен быў забяспечыць адвод нямецкай арміі і заразіць савецкіх салдат 65-й арміі генерала П. Батава. Большая частка зняволеных была дзецьмі. Па ацэнках гісторыкаў, да 19 сакавіка вызвалілі 33,48 тыс. чалавек. З іх 15,96 тыс. - дзеці да 13 гадоў, прычым 517 - сіроты, 14 тыс. - жанчыны, больш як 4 тыс. - старыя. Сярэдняя працягласць жыцця ў Азарычах была каля трох сутак. Лагер праіснаваў усяго 10 дзён, загінулі ў ім не менш як 20 тыс. чалавек. У памяць вязняў лагера смерці ў 1965 годзе створаны мемарыяльны комплекс "Азарычы".
