У рабоце раённай улады і дэпутацкага корпуса з грамадзянамі раёна сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства застаюцца самымі запатрабаванымі.
У дыялогу з жыхарамі канкрэтнага населенага пункта кіраўніцтва раёна з першых вуснаў даведаецца аб праблемах, якія хвалююць насельніцтва.
Сёння такая сустрэча прайшла ў Вульцы Радавецкай Заказельскага сельсавета.
Жыхары гэтага населенага пункта мелі магчымасць выказаць свае пытанні, просьбы і пажаданні старшыні Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў Леаніду Карповічу.