Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

У БЕЛАРУСКІХ ШКОЛЬНІКАЎ ПАЧАЛІСЯ ВЯСНОВЫЯ КАНІКУЛЫ

25/03/2024 08:45

 

З панядзелка, 25 сакавіка, у беларускіх школьнікаў пачаліся вясновыя канікулы, паведамляе БЕЛТА.

Вакацыі працягнуцца тыдзень, 1 красавіка вучні зноў пачнуць заняткі. Чацвёртая чвэрць будзе складацца з двух месяцаў і скончыцца 31 траўня, пасля чаго наступяць самыя працяглыя - летнія - вакацыі.

У час вясновых канікулаў дзецям і падлеткам традыцыйна будуць прапанаваны розныя формы карыснай занятасці і адпачынку. Будуць працаваць аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем, праводзіцца мерапрыемствы, звязаныя са спортам і фізічнай актыўнасцю, а таксама з развіццём інтэлектуальных здольнасцей і прафарыентацыяй.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі