Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

У Драгічыне прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны Дню работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

25/03/2024 09:44

 Найлепшыя пажаданні са святочнай сцэны гарадскога Дома культуры напярэдадні прафесійнага свята работнікам бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адрасавалі кіраўнік раёна Аляксандр Дарашэнка і старшыня Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Нерад.








«Для нас даўно сталі звыклымі камунальныя даброты. Часам мы не задумваемся, якім коштам дастаецца стабільная праца вялікай і разгалінаванай камунальнай гаспадаркі. На плячах работнікаў камунальнай сферы ляжыць вялікі груз адказнасці за жыццё ўсяго раёна, ваша работа заўсёды навідавоку, кожны штодзень адчувае і ацэньвае яе вынікі, - падкрэсліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дарашэнка. - Выказваем упэўненасць, што і ў далейшым вы прыкладзеце ўсе намаганні, вопыт і майстэрства для паляпшэння жыцця людзей, будзеце рабіць усё для таго, каб жыхары раёна адчувалі сябе камфортна і ўтульна, каб наш горад і населеныя пункты пастаянна добраўпарадкоўваліся і станавіліся прыгажэйшымі».

Кіраўніцтвам раёна шэрагу спецыялістаў сферы камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання былі ўручаны Падзякі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, Граматы Брэсцкага абласнога унітарнага прадпрыемства "Упраўленне ЖКГ", а таксама Ганаровыя граматы і Падзячныя пісьмы Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў грамадскага аб'яднання "Белая Русь".

Нямала добрых слоў у сувязі з прафесійным святам калегам прагучала ад дырэктара Драгічынскага ЖКГ Яўгена Трыфанава, які ўручыў Ганаровыя граматы годным працаўнікам прадпрыемства.


Цёплыя віншаванні адрасавала працоўным калектывам і старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Рапінчук. Так, сваіх уладальнікаў знайшлі Ганаровыя граматы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў, а таксама Драгічынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

Успомнілі на мерапрыемстве і аб шаноўных ветэранах сферы бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Бо чалавеку на заслужаным адпачынку вельмі важна адчуваць, што пра яго памятаюць і яго досвед шануюць. Трэба адзначыць, што ўсяго ў галіне ЖКГ налічваецца звыш 180 ганаровых ветэранаў працы!


Свае творчыя нумары гледачам святочнага канцэрта ў гэты дзень дарылі танцавальны калектыў “Спадоба”, вакальны гурт “Капрыз”, эстрадна-спартыўная студыя “Шалунішкі”, народны аркестр народных інструментаў “Роднасць”, трыо Антопальскага гарпасялковага Дома культуры, народныя ансамблі песен і «Зараначка», а таксама салісты гарадскога Дома культуры.


 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі