Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

У Драгічынскім раёне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні

25/03/2024 16:27

 З 25 сакавіка па 26 красавіка 2024 г. пройдзе месячнік па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану і азеляненні тэрыторый населеных пунктаў. Адпаведнае рашэнне падпісаў старшыня райвыканкама Аляксандр Дарашэнка.


Для арганізацыі і правядзення неабходных мерапрыемстваў створана працоўная група. У рамках месячніка будзе арганізавана работа з насельніцтвам па добраўпарадкаванні, забеспячэнні належнага санітарнага стану і азеляненні на дваровых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў, тэрыторыях індывідуальных домаўладанняў у гарадской і сельскай мясцовасці, а таксама прыцягненню працоўных калектываў да выканання работ па добраўпарадкаванні.

У парадак прывядуць тэрыторыі прадпрыемстваў, сельскіх населеных пунктаў, машынных двароў, ферм і могілак.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі