Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Вакцынацыя супраць грыпу працягваецца

09/02/2024 18:36

 Драгічынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што ў Драгічынскім раёне працягваецца вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу.

Нагадваем! У першую чаргу, абарона ад грыпу важная для груп высокай рызыкі цяжкай плыні і неспрыяльных наступстваў грыпу і груп высокай рызыкі захворвання на грып:

-       дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў;

-       дзеці ад 3-х гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі;

-       асобы ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў;

-       цяжарныя жанчыны;

-       медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі,

-       дзеці і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;

работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва. 


Акрамя гэтага, вакцынацыя важная для работнікаў, чыя дзейнасць звязана са зносінамі з людзьмі (напрыклад работнікаў устаноў адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, камунальнай сферы і іншых).

 

Усім ахвочым атрымаць прафілактычную прышчэпку неабходна звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя па месцы жыхарства.

 

Вакцынацыя супраць грыпу, а таксама выкананне мераў неспецыфічнай прафілактыкі (правілы асабістай гігіены, сацыяльная дыстанцыя і дыстанцыяванне, выкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання) дазволяць захаваць здароўе Вам і Вашым блізкім.

 

 

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі