Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Віншаванне кіраўніцтва Драгічынскага раёна з Днём абаронцы Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь

23/02/2024 08:30

 Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і
Узброеных Сіл! Паважаныя вайскоўцы!

Паважаныя жыхары Драгічынскага раёна!

23 лютага аб'ядноўвае ўсіх, каму дарагі лёс краіны, хто стаіць на варце інтарэсаў дзяржавы, яго бяспекі, хто сваёй стваральнай працай і службай умацоўвае моц і аўтарытэт нашай Радзімы.

Гэтае свята сімвалізуе пераемнасць патрыятычных традыцый, прызнанне заслуг шматлікіх пакаленняў ваяроў.
Мы схіляемся перад подзвігам землякоў, якія абаранілі свабоду і незалежнасць Айчыны на палях бітваў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Мы ганарымся мужнасцю воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія годна супрацьстаялі міжнароднаму тэрарызму. Дзякуючы доблесці і сіле духу людзей у пагонах, якія сёння стаяць на варце бяспекі нашай дзяржавы, мы жывем у мірнай Рэспубліцы Беларусь.

Па традыцыі 23 лютага віншуюць не толькі прафесійных ваенных, але і ўсіх мужчын,
сапраўдных патрыётаў, якія працуюць на балазе сваёй краіны. Ваша мірная адказная праца — важны ўклад у росквіт Драгічынскага раёна і Беларусі.

У гэты цудоўны дзень ад душы жадаем дабра, шчасця, згоды і дабрабыту кожнай сям'і. Здароўя і даўгалецця ветэранам, паспяховай службы салдатам і афіцэрам! Няхай гэтае свята адважных і мужных людзей заўсёды будзе мірным і радасным!

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі