Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

23 лютага ў гарадскім Доме культуры адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

24/02/2024 10:02
 

Са святам прысутных павіншаваў ваенны камісар Драгічынскага раёна, падпалкоўнік Алег Андрашчук: "Дзень абаронцаў Айчыны нясе ў сваім змесце сімвалічнае яднанне мінулага і сучаснасці. У гэты дзень мы віншуем тых, хто абараніў нашу свабоду і незалежнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, быў прыкладам самаахвярнага служачага Радзіме ў пасляваенны перыяд, з доблесцю і гонарам выканаў інтэрнацыянальны абавязак. Мы віншуем тых, хто сёння па клічы сэрца абраў для сябе нялёгкую і ганаровую прафесію абараняць Радзіму."

Алег Пятровіч уручыў падзячныя лісты бацькам, чые сыны годна і з гонарам выконваюць свой воінскі абавязак.






Словы віншавання на адрас мужчын прагучалі і ад старшыні раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Людмілы Філанюк.

У рамках акцыі "Маміны пірагі" вайскоўцам пагранічнай заставы "Сварынь" Людміла Іванаўна перадала салодкія падарункі.