Новая паслуга пакуль даступна не па ўсёй краіне, а толькі ў Мінску і Барысаве, а таксама ў Мінскай і Віцебскай абласцях. Але праца ў гэтым напрамку працягваецца. Па словах генеральнага дырэктара «Белпошты» Святланы Юркевіч, да стадыі заключэння дамовы на дастаўку лекаў падышлі па Брэсцкай і Магілёўскай абласцях. Прычым паслуга будзе даступна ў кожным населеным пункце гэтых рэгіёнаў.
Партнёрамі праекта "Белпошты" сталі дзяржаўныя аптэчныя сеткі: "Белфармацыя", віцебская "Фармацыя" і "Мінская Фармацыя". Прыватныя аптэкі па беларускім заканадаўстве не маюць права ажыццяўляць дзейнасць па дастаўцы прэпаратаў, а могуць толькі сфарміраваць заказ для кліента, які сам прыедзе і забярэ лекі.
Каб скарыстацца новай паслугай, беларусам трэба зайсці на сайт інтэрнет-магазіна аптэк і заказаць неабходныя прэпараты або медвырабы. Дастаўку замовы возьме на сябе "Белпошта" і абяцае зрабіць гэта аператыўна. Калі заяўка аформлена ў межах горада, то кур'ер з пасылкай прыедзе да заказчыка ў гэты ж дзень, а калі ў сельскай мясцовасці - давядзецца чакаць да заўтра.
Дарэчы, пры суме замовы звыш 50 руб., дастаўка ажыццяўляецца бясплатна. Калі менш, то за кур'ерскія паслугі давядзецца заплаціць 8 руб.
Крыніца: 1prof.by
