Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

У Беларусі сёння аддаюць даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, якая была спалена фашыстамі 81 год таму - 22 сакавіка 1943 года.

22/03/2024 08:03
 


149 жыхароў Хатыні, у тым ліку 75 дзяцей да 16 гадоў былі спалены 22 сакавіка 1943 года нямецкім карным атрадам.

Узгадваючы Хатынь, беларусы прыгадваюць тысячы іншых беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сёння, напэўна, няма чалавека, які б не ведаў і не чуў слова "Хатынь". Назва невялікай беларускай вёскі стала сімвалам трагедыі народа Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Вёска Хатынь стала сімвалам страшнай трагедыі, якую перажыў беларускі народ у гады Вялікай Айчыннай вайны.

У гэтыя дні мы ўспамінаем і тысячы іншых беларускіх вёсак, па-зверску знішчаных у ваеннае ліхалецце.

Практычна кожная з вёсак Драгічыншчыны за ваенныя гады была часткова ці поўнасцю спалена.
У нашым раёне ў гады вайны было спалена 18 вёсак, загінула каля 6 тысяч мірных жыхароў.

На тэрыторыі нашага Драгічынскага раёна ёсць вёскі, якія паўтарылі лёс Хатыні. Сумны лёс напаткаў у гады вайны жыхароў вёсак Усходы, Сварынь, Вялікі Лес, Галік, Сарацні, Хомск…

Страшныя злачынствы тых ваенных гадоў не толькі ніколі не павінны быць забыты, але і не павінны паўтарыцца.
Наш абавязак свята захоўваць памяць аб загінуўшых, каб абараніць праўду аб той страшнай вайне, зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай краіны.