Сёння раніцай, 13 лютага, у вёсцы Папіна Драгічынскага раёна адбыўся пажар на тэрыторыі малочнатаварнага комплексу. Гарэў аднапавярховы цагляны будынак цялятніка, які належыць адной з гаспадарак.
Работнікі МНС выратавалі 28 цялят ва ўзросце 2-3 месяцаў.
У выніку пажару агонь пашкодзіў дах, драўляныя перагародкі.