Нагадваем! У першую чаргу, абарона ад грыпу важная для груп высокай рызыкі цяжкай плыні і неспрыяльных наступстваў грыпу і груп высокай рызыкі захворвання на грып:
- дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3-х гадоў;
- дзеці
ад 3-х гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі;
- асобы
ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў;
- цяжарныя
жанчыны;
- медыцынскія
і фармацэўтычныя работнікі,
- дзеці
і дарослыя, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання;
работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва.
Акрамя гэтага, вакцынацыя важная для работнікаў, чыя
дзейнасць звязана са зносінамі з людзьмі (напрыклад работнікаў устаноў
адукацыі, гандлю і грамадскага харчавання, камунальнай сферы і іншых).
Усім ахвочым атрымаць прафілактычную прышчэпку неабходна
звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя па месцы жыхарства.
Вакцынацыя супраць грыпу, а таксама выкананне мераў
неспецыфічнай прафілактыкі (правілы асабістай гігіены, сацыяльная дыстанцыя і
дыстанцыяванне, выкарыстанне сродкаў абароны органаў дыхання) дазволяць
захаваць здароўе Вам і Вашым блізкім.