Паважаныя работнікі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі і бытавога абслугоўвання насельніцтва!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Для кожнага з нас даўно сталі звыклымі камунальныя даброты, і мы часам не задумваемся, якой працы варта забяспечыць стабільную працу вялікай разгалінаванай камунальнай гаспадаркі. На плячах работнікаў камунальнай сферы ляжыць вялізны груз адказнасці. Ад асабістага ўкладу кожнага з іх залежыць стабільнасць функцыянавання сістэм жыццезабеспячэння населеных пунктаў раёна, паўнацэнная дзейнасць усіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Сёння на першы план выходзяць важныя задачы па ўдасканаленні якасці паслуг і павышэнні ўзроўню культуры абслугоўвання грамадзян.
Ад усёй душы віншуем усіх работнікаў ЖКГ і бытавога абслугоўвання насельніцтва з прафесійным святам, дзякуем за працавітасць, самааддачу і добрасумленнае стаўленне да сваіх абавязкаў.
Жадаем вам новых здзяйсненняў, выдатных вынікаў працы, моцнага здароўя, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама асабістага шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў