ПАВАЖАНЫЯ РАБОТНІКІ І ВЕТЭРАНЫ ЗЕМЛЕЎДАЎДАЎЧАЙ І КАРТАГРАФА-ГЕАДЭЗІЧНАЙ СЛУЖБЫ ДРАГІЧНАГА РАЁНА!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам.
Ваша праца мае важнае дзяржаўнае і грамадскае значэнне.
Ваша прафесія прысвечана неацэннаму скарбу - зямлі. Эфектыўнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў, руплівае і клапатлівае стаўленне да іх - наш абавязак перад цяперашнім і будучым пакаленнямі.
На вас ускладзена асаблівая адказнасць - ажыццяўленне эфектыўнага дзяржаўнага кантролю за аховай і рацыянальным выкарыстаннем зямель, якаснае правядзенне землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ, улік і дзяржаўная рэгістрацыя нерухомасці, вядзенне дзяржаўнага зямельнага кадастра.
Прыміце словы падзякі за добрасумленнае і адказнае выкананне задач, якія стаяць перад вамі. Няхай адданасць абранай справе, працавітасць і мэтанакіраванасць і ў далейшым будуць забяспечваць высокія вынікі вашай працы.
Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, міру і дабра, далейшых працоўных дасягненняў на карысць роднай Драгічыншчыны!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў