Дарагія сябры!
Віншуем Вас з Днём беларускага пісьменства!
Гэта свята з'яўляецца сімвалам нашай духоўнай спадчыны, непарыўнай сувязі
пакаленняў і гонару за сваю краіну. Яно нагадвае нам пра вытокі беларускай
дзяржаўнасці, гістарычны шлях нашага народа і неацэнную ролю роднага слова ў
станаўленні нацыі.
Беларуская мова - гэта наш нацыянальны скарб, аснова культуры, гісторыі і
духоўнасці беларускага народа. Менавіта праз пісьменнасць перадаюцца з
пакалення ў пакаленне мудрасць продкаў, вопыт і веды, захоўваюцца традыцыі і
самабытнасць. Дзякуючы намаганням выдатных асветнікаў, пісьменнікаў і
навукоўцаў, наша мова жыве, развіваецца і квітнее, аб'ядноўваючы ўсіх, хто
адчувае сябе часткай Беларусі.
Дзень пісьменства - гэта не толькі нагода для ўспамінаў, але і напамін пра
важнасць беражлівых адносін да роднага слова, яго захавання і развіцця ў
сучасным свеце. Гэта наш агульны абавязак - перадаць моўную спадчыну будучым
пакаленням у яе поўнай красе і разнастайнасці.
Жадаем Вам здароўя, шчасця, дабрабыту, натхнення і новых творчых поспехаў.
Няхай беларускае слова заўсёды будзе крыніцай гонару, яднання і сілы для
кожнага з нас! Няхай у вашых сэрцах заўсёды жыве любоў да роднай мовы і Айчыны!
Раёны
выканаўчы камітэт
Раёны Савет депутатаў