Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Старшыня раённага Савета дэпутатаў

Старшыня раённага Савета дэпутатаў


Нерад Уладзімір Іванавіч

тэлефон: (+375 1644) 7-13-16



Старшыня Савету:

- прадстаўляе Савет ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, органамі тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, прадпрыемствамі, арганізацыямі, установамі, аб'яднаннямі і грамадзянамі;

- прадстаўляе для выбрання на сесіі Савета з ліку дэпутатаў кандыдатуру на пасаду намесніка старшыні адпаведнага Савета;

- узначальвае прэзідыум Савета;

 - дакладае Савету аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі і па іншых пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі, прадстаўляе сесіі Савета насельніцтву па меры неабходнасці, але не радзей, аднаго разу ў год справаздачы аб сваёй дзейнасці, дзейнасці прэзідыума Савета, інфармуе грамадзян аб стане спраў на падведамнай Савету тэрыторыі;

- накіроўвае на заключэнне адпаведных пастаянных камісій праекты рашэнняў Савета, дае даручэнні старшыням пастаянных камісій;

- склікае сесіі Савета, арганізуе работу па падрыхтоўцы сесій Савета, пасяджэнняў яе прэзідыума, вядзе гэтыя пасяджэнні, забяспечвае кантроль за выкананнем прынятых рашэнняў;

- уносіць на разгляд сесіі Савета прапановы аб адмене ў выпадку неадпаведнасці заканадаўству Рэспублікі Беларусь распараджэнняў старшыні выканаўчага камітэта, рашэнняў выканаўчага камітэта;

- падпісвае рашэнні і пратаколы пасяджэнняў Савета, яго прэзідыума, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;

- забяспечвае разгляд зваротаў грамадзян, адрасаваных Савету;

- прымае да разгляду адрасаваныя яму запыты і дае на іх адказ у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

- ажыццяўляе кіраўніцтва апаратам Савета;

- вырашае іншыя пытанні ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у тым ліку і рашэннямі Савета.

 



ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі