Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

I тур абласных масавых спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні "Брэсцкая Арыент-Ліга 2024"

06/03/2024 09:08

 3 сакавіка 2024 года праводзіўся І тур абласных масавых спаборніцтваў па спартыўным арыентаванні "Брэсцкая Арыент-Ліга 2024". Спаборніцтвы прайшлі ў г. Брэсце на палігоне «Мантана». Адкрыць вясновы сезон спартыўнага арыентавання прыехалі каманды Брэсцкага, Кобрынскага, Бярозаўскага, Драгічынскага, Іванаўскага, Пружанскага, Маларыцкага, Столінскага, Баранавіцкага раёнаў, г. Пінска, г. Мінска, многіх устаноў адукацыі г. Брэста, усяго больш за 400 удзельнікаў!



Навучэнцы аб'яднанняў па інтарэсах ДУА "Драгічынскі РЦДАДіМ" "Юны турыст", "Турыстычны", "Спартыўнае арыентаванне" (кір. Абрамовіч А.У.), "Юны турыст" (кір. Гарасцюк Г.Г.) прынялі ўдзел у абласных спаборніцтвах , паказаўшы годны вынік!

Віншуем нашых пераможцаў і прызёраў першага тура:
I месца - Брэнька Уладзіслаў (на дыстанцыі Д4)
ІІІ месца – Юскавец Вікторыя (на дыстанцыі Д5)
III месца - Капуза Барыс (у групе м-10)
III месца - Новік Павел (у групе м-18)

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі