Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Сёння ў Драгічыне адбылася першая арганізацыйная сесія райсавета 29-га склікання. У яе працы прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Дарашэнка.

06/03/2024 14:14

 Сёння ў Драгічыне адбылася першая арганізацыйная сесія райсавета 29-га склікання. У яе працы прыняў удзел старшыня райвыканкама Аляксандр Дарашэнка. Паседжанне адкрыла старшыня раённай выбарчай камісіі Алена Багамаз.



Па выніках праведзеных выбараў у Драгічынскі раённы Савет дэпутатаў выбраны 25 дэпутатаў. У галасаванні прынялі ўдзел 81,2% выбаршчыкаў.

26% дэпутатаў прадстаўляюць сацыяльную сферу, 22% - работнікі дзяржорганаў, 16% - сельскай гаспадаркі, 12% - праваахоўныя органы і МНС, 8% - сфера ЖКГ, 16% - іншыя сферы.


Згодна з дзейным заканадаўствам, выбары старшыні Савета адбыліся ў фармаце тайнага галасавання. Дэпутацкі корпус аднагалосна прагаласаваў за кандыдатуру Уладзіміра Нярэда, дэпутата па Радастоўскай выбарчай акрузе №24, які працаваў на пасадзе намесніка старшыні райвыканкама.


З выбраннем новага кіраўніка дэпутацкага корпуса раёна павіншаваў Аляксандр Дарашэнка.


- Вельмі важна, калі ўсе галіны ўлады працуюць зладжана і нацэлены на агульны вынік. Уладзімір Іванавіч - чалавек з найбагатым практычным вопытам. Упэўнены, што ён працягне закладзеныя ім традыцыі ў новай для яго якасці і прыўнясе новыя ідэі ў працу дэпутацкага корпуса, - адзначыў старшыня райвыканкама.


Ён таксама шчыра падзякаваў за работу Леаніду Карповічу, які ўзначальваў раённы Савет дэпутатаў мінулага склікання.


Уладзімір Нярэд:

«Вялікі дзякуй усім за давер. Разам мы прыменім вопыт, які маем у нас, каб нашы грамадзяне, наша краіна жылі яшчэ лепш».


Падчас першага паседжання абраны намеснік старшыні райсавета - гэтую пасаду на грамадскіх пачатках заняла Алена Бандарук, сфарміраваны працоўныя дэпутацкія камісіі і прыняты рэгламент Савета.


 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі