Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

У гімназіі Драгічына ўрачыста адкрылі ваенна-патрыятычны клуб «Вышыня» міліцэйскай накіраванасці

06/03/2024 16:17

 Цырымонія адкрыцця пачалася з ускладання кветак да памятнага знака "Партызанская слава" ля ваенна-гістарычнага музея. Памяць абаронцаў Радзімы ўшанавалі кіраўнік Драгічынскага раёна Аляксандр Дарашэнка, начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр Алег Шулякоўскі, прадстаўнікі органаў унутраных спраў, працоўных калектываў і грамадскасці. Далей урачыстае мерапрыемства працягнулася ў актавай зале гімназіі.


Старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Дарашэнка адзначыў, што адкрыццё ваенна-патрыятычнага клуба - гэта знакавая падзея для нашага раёна.


«Упэўнены, што клуб аб'яднае нашу моладзь агульнай задачай - захаваць спадчыну і памяць герояў, якія абаранялі нашу краіну, а таксама дасць магчымасць дзецям развіць іх лідарскія якасці, ставіць высокія мэты і займаць актыўную жыццёвую пазіцыю. Менавіта тут маладыя людзі далучацца да прафесіі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, набудуць уменні, веды і навыкі, каб выконваць свяшчэнны абавязак, забяспечваць парадак, спакой і бяспеку Радзімы. - падкрэсліў Аляксандр Вітальевіч. - Хочацца выказаць словы падзякі за аказаную падтрымку ў адкрыцці клуба ўпраўленню ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, раённаму аддзелу ўнутраных спраў, а таксама аднадумцам Аляксандру Віктаравічу Масальскаму і Паўлу Віктаравічу Якуце».

Звяртаючыся да прысутных урачыстага мерапрыемства. начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама генерал-маёр Алег Шулякоўскі выказаў словы падзякі бацькам навучэнцаў гімназіі, якія падтрымалі рашэнне сваіх дзяцей уступіць у ваенна-патрыятычны клуб "Вышыня". Для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы клуба генерал-маёр міліцыі ўручыў яго ўдзельнікам спартовы інвентар.

- Віншую ўсіх хлопцаў з уступленнем у клуб. Запэўніваю, што навучанне для вас будзе цікавым, карысным і пазнавальным. Вы будзеце прымаць удзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія арганізоўваюць міліцыянеры Брэсцкай вобласці, удзельнічаць у розных святах, днях адчыненых дзвярэй, будзем з вамі разам ездзіць на экскурсіі і наведваць знакавыя месцы нашай краіны, - сказаў Алег Мікалаевіч.


Для ўрачыстай клятвы і ўручэння пасведчанняў на сцэну былі запрошаны члены ваенна-патрыятычнага клуба «Вышыня» Ксенія Захарык, Канстанцін Каласей, Дзмітрый Мазур, Раман Мацкевіч, Ганна Матузко, Дзіяна Новік, Ульяна Ахрэмчык, Дар'я Румачык, Іван Сянькавец, Максім Сабчук, і Дыяна Шынгірэй. Выхаванцы клуба ў памяць аб знакавым дні і ў гонар Дня міліцыі ўручылі памятны падарунак Алегу Шулякоўскаму.


Пасля завяршэння ўрачыстай часткі госці мерапрыемства былі запрошаны для цырымоніі адкрыцця кабінета ваенна-патрыятычнага клуба "Вышыня". Яго выхаванцамі сталі 12 навучэнцаў 8-х і 9-х класаў.


Крыніца: www.drogichin.by 

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі