Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С.У. Барташ

15/03/2024 09:19


 
 Паважаныя жыхары роднага горада Драгічына
і Драгічынскага раёна!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

У гэтым, 2024 годзе, спаўняецца 30 гадоў Асноўнаму Закону краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Гэты дакумент заклаў трывалы прававы фундамент незалежнасці, стабільнасці і згоды ў краіне, рэалізаваў імкненне беларускага народа быць паўнапраўным гаспадаром на роднай зямлі і суб'ектам сусветнай супольнасці.

Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, дастойнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.

З'яўляючыся Асноўным Законам Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыя засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Павага да Канстытуцыі, веданне і выкананне правоў і абавязкаў - гарантыя парадку і працвітання кожнай сям'і, кожнага працоўнага калектыву і ўсёй дзяржавы!

Не сумняваюся, што мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных справах на карысць Айчыны.

Жадаю вам поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні!

 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь С.У. Барташ

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі