Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт

Драгічынскі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // Навіны

Вынікі раённага конкурсу "Сям'я года-2024"

15/03/2024 14:56

 Сям'я для кожнага з нас - самае галоўнае, самае патрэбнае ў жыцці. І калі ў хаце пануюць паразуменне, давер, цеплыня і выгода, то гэта сапраўдная сям'я.
З мэтай умацавання духоўна-маральных асноў сям'і, адраджэння і прапаганды сямейных каштоўнасцей і традыцый, у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню сям'і 14 сакавіка, у Доме культуры горада Драгічына прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу "Сям'я года".

За званне пераможцы змагаліся тры сям'і: Сяргея Уладзіміравіча і Юліі Іванаўны Тарановіч з в. Зарэчка Папінскага сельвыканкама; Аляксандра Васільевіча і Людмілы Анатольеўны Максімовіч з в. Сіранеўка Драгічынскага сельвыканкама; а таксама Генадзя Васільевіча і Людмілы Анатольеўны Шкілюк Асавецкага сельвыканкама.

Усе ўдзельнікі імкнуліся праявіць сябе з лепшага боку і прывесці каманду да перамогі. Кожная сям'я па-свойму была арыгінальнай і непаўторнай.

Па выніках конкурсу "Сям'я года" першае месца заняла сям'я Генадзя і Людмілы Шкілюк.

Віншуем пераможцаў і фіналістаў конкурса!

Гэта было годнае выступленне і яркая праява таленту і харызмы. Жадаем не спыняцца на дасягнутым, заўсёды рухацца наперад, пакараць любыя вяршыні. Няхай на шляху да поспеху Вам заўсёды свеціць шчаслівая зорка і падтрымка блізкіх!

 

 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі