Паважаныя жыхары Драгічынскага раёна!
Прыміце віншаванні з Днём Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага
герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь!
Гэтае свята з'яўляецца сувязным паміж мінулым, сучаснасцю і
будучыняй. Аддаючы даніну глыбокай павагі сімвалам дзяржавы, мы падкрэсліваем
сваю прыхільнасць яго гераічнай гісторыі і багатым традыцыям. Славім нашы
нацыянальныя каштоўнасці - імкненне да міру, адзінства, свабоду,
сяброўства, годнасць, працавітасць, мужнасць і высокія намеры.
У гэтых сімвалах – гістарычныя,
духоўныя і маральныя рысы беларусаў, імкненне да самавызначэння і самастойнага
развіцця.
Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн аб'ядноўваюць наше грамадства ў самыя адказныя перыяды гісторыі,
выхоўваюць у падрастаючых пакаленнях патрыятызм, пачуццё грамадзянскага
абавязку і адказнасці за будучыню сваёй краіны.
Дарагія землякі!
У гэты дзень жадаем кожнаму стойкасці духу і нязломнай веры
ў родную краіну.
Няхай дарагія сэрцу сімвалы любімай Беларусі заўсёды
натхняюць рухацца толькі наперад, сцвярджаючы славу Айчыны.
Няхай мір і дабро заўсёды будуць на нашай зямлі.
Моцнага ўсім здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў